Беларуская Служба

У Індыі ў выніку пандэміі многія багатыя яшчэ больш разбагацелі, а бедныя збяднелі

26.01.2021 11:02
Многія багацеі павялічылі сваю маёмасць, у той час як 122 мільёны індыйцаў страцілі працу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Paul Prescott

Багацце індыйскіх мільярдэраў павялічылася на 35%, пра што паведамляе даклад, прысвечаны ўплыву пандэміі на жыццё людзей у Індыі. Многія багацеі павялічылі сваю маёмасць, у той час як 122 мільёны індыйцаў страцілі працу, гаворыцца ў паведамленні гуманітарнай арганізацыі Oxfam.

У Індыі былі ўведзеныя жорсткія санітарна-эпідэміялагічныя нормы, у выніку больш за 10 мільёнаў беспрацоўных вярнуліся ў родныя вёскі. «Падчас пандэміі я страціў усе свае зберажэнні, а цяпер зарабляю менш», – кажа Дынкар Кумар, які быў звольнены летась у канцы сакавіка, пасля ўвядзення агульнанацыянальнага каранціну.

Паводле ацэнак Індыйскага цэнтру маніторынгу эканомікі, якія цытуе The Economic Times, Кумар быў сярод 122 мільёнаў чалавек, якія страцілі працу падчас локдаўну. Больш чым двухмесячны каранцін у Індыі аказаўся самым жорсткім у свеце – улады спынілі вытворчасць, кампаніі паслугаў і гандаль. Забаранялася выходзіць з дому, і мільёны людзей страцілі працу за адну ноч.

ПАП/нг