Беларуская Служба

Жазэп Барэль прывітаў спыненне блогерам Ігарам Лосікам 42-дзённай галадоўкі

27.01.2021 07:08
Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня мінулага года.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnesymbiot/ Shutterstock

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль прывітаў спыненне блогерам Ігарам Лосікам 42-дзённай галадоўкі.

«Я спадзяюся, што ён хутка будзе здаровы. ЕС заклікае ўлады Беларусі тэрмінова вызваліць усіх палітвязняў і журналістаў ды ўсіх затрыманых за мірныя народныя пратэсты за дэмакратыю», – напісаў Барэль.

Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня мінулага года. З 15 снежня блогер трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць новых абвінавачанняў – гэта падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках.

вс