Беларуская Служба

Больш за 2,5 млн славакаў пратэставаныя на каранавірус 

27.01.2021 10:28
Масавае тэставанне паказала, што большасць выпадкаў каранвіруса знаходзіцца на паўднёвым захадзе Славаччыны.
Image: Pixabay
Image: PixabayPixabay licence

На першым этапе масавага тэставання жыхароў Славаччыны на каранавірус, станам на 26 студзеня, былі абследаваныя больш за 2,5 млн чалавек. Папярэднія вынікі тэставання прадставіў славацкі прэм'ер-міністр Ігар Матовіч:

- 30 556 вынікаў былі станоўчымі. Гэта азначае, што заражаныя складаюць 1,18%, што ў абсалютных лічбах на 20 % больш, чым падчас тэставання, праведзенага ў лістападзе.

Масавае тэставанне паказала, што большасць выпадкаў каранвіруса знаходзіцца на паўднёвым захадзе Славаччыны, за выключэннем Нітранскай акругі, дзе тэставанне пачалося дзесяць дзён таму. Адносна добрая сітуацыя на поўначы, у акругах, якія мяжуюць з Польшчай.

У 36 славацкіх акругах, дзе канчатковыя вынікі тэстаў пакажуць найбольшую долю інфікаваных, тэсты будуць паўтарацца.

Пачынаючы, з серады, 27 студзеня, на тэрыторыі ўсёй Славаччыны пачынае дзейнічаць забарона на выхад з дома без пасведчання аб адмоўным выніку тэсту на каранавірус.

iar/эж