Беларуская Служба

Новая адміністрацыя ЗША падтрымлівае стварэнне палестынскай дзяржавы

27.01.2021 11:45
«Пры новай адміністрацыі палітыка ЗША будзе заключацца ў падтрымцы ўзаемнага двухбаковага рашэння, пры якім Ізраіль жыве ў міры і бяспецы бок обак з жыццяздольнай палесцінскай дзяржавай».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Marques

Выконваючы абавязкі пасла ЗША ў ААН пацвердзіў прыхільнасць адміністрацыі Джо Байдэна двухдзяржаўнаму вырашэнню ізраільска-палестынскага канфлікту, заявіўшы, што ЗША спадзяюцца на «павольнае аднаўленне» разбуранага даверу паміж двума бакамі.

«Пры новай адміністрацыі палітыка ЗША будзе заключацца ў падтрымцы ўзаемнага двухбаковага рашэння, пры якім Ізраіль жыве ў міры і бяспецы бок обак з жыццяздольнай палестынскай дзяржавай», – заявіў пасол Рычард Мілс на віртуальным пасяджэнні Рады Бяспекі ААН.

Паводле яго слоў, прызнаючы, што такое бачанне «падвяргаецца сур'ёзнаму ціску», яно ўсё ж застаецца лепшым рашэннем. Ён адзначыў, што «мір не можа быць навязаны ні ізраільцянам, ні палестынцам».

На гэтым тыдні спаўняецца год з таго часу, як адміністрацыя Трампа апублікавала доўгачаканы блізкаўсходні мірны план. Палестынцы адразу яго адкінулі, заявіўшы, што ён у значнай ступені спрыяе Ізраілю і не дае ім суверэннай дзяржавы са сталіцай ва Усходнім Ерусаліме.

Ізраільцяне віталі так званую «здзелку стагоддзя» – пагадненне, распрацаванае камандай на чале з зяцем Трампа Джарэдам Кушнэрам.

voanews.com/эж