Беларуская Служба

Упершыню ў гісторыю Французскую нацыянальную оперу Латарынгіі ўзначаліла полька

27.01.2021 17:32
32-гадовая Марта Гардаліньска нарадзілася ў Варшаве, а вучылася ў Вене, як дырыжор яна выступала ў Вялікабрытаніі, Францыі, ФРГ і ЗША.
Marta Gardolińska
Marta GardolińskaFoto: Bartek Barczyk

Польская дырыжорка Марта Гардаліньска прызначана на пасаду музычнага кіраўніка Нацыянальнай оперы Латарынгіі ў Нансі. Гэта першая жанчына і полька на пасадзе музычнага кіраўніка французскай оперы. 32-гадовая Марта Гардаліньска нарадзілася ў Варшаве, а вучылася ў Вене. Як дырыжор яна выступала ў Вялікабрытаніі, Францыі, ФРГ і ЗША.

Асновай рэпертуару Нацыянальнай оперы Латарынгіі пад кіраўніцтвам Марты Гардаліньскай павінны стаць творы кампазітараў часоў французскага мадэрна. Дырыжорка адзначыла, што ў Нансі тады адбылося адраджэнне культуры:

-Я хачу падкрэсліць важнасць сувязяў Нансі з усёй Еўропай. Мы хочам паказаць, што адбывалася ў тыя часы ў розных культурных цэнтрах, не толькі ў Францыі.

Марта Гардаліньска дадала, што ў яе рэпертуарных планах ёсць і сучасная музыка. Нацыянальная французская опера Латарынгіі зноўку адкрые 1950-60-е гады – авангард, які ў апошні час знік з рэпертуару.

pap/эж