Беларуская Служба

Ізраіль перадасць вакцыны супраць каранавіруса краінам, якія аказалі яму дыпламатычную падтрымку

24.02.2021 15:46
Ізраіль зʼяўляецца сусветным лідарам па вакцынацыі насельніцтва ад каранавіруса, поўнасць вакцынацыю прайшлі прыкладна 35% жыхароў краіны.
Ілюстрацыя PAP/Leszek Szymański

Ізраіль хоча ахвяраваць 100 тысяч дозаў вакцыны супраць каранавіруса 15 краінам за іх дыпламатычную падтрымку. Пра гэта напісаў у сераду, 24 лютага, ізраільскі англамоўны партал Times of Israel.

Спіс краін яшчэ невядомы, але ў паведамленнях СМІ гаворыцца, што ў яго ўвойдуць Італія і Чад, а таксама іншыя афрыканскія дзяржавы, якія аднавілі дыпламатычныя адносіны з Ізраілем. Чэхія, Гватэмала, Гандурас і Венгрыя, якія адкрылі дыпламатычныя місіі ў Ерусаліме або паабяцалі зрабіць гэта, таксама павінны атрымаць вакцыны супраць каранавіруса ад Ізраіля.

Упершыню аб гэтай справе паведаміла ў нядзелю Ізраільскае радыё. Як паведамлялася, прэм'ер-міністр Нетаньяху зацікаўлены ў прадстаўленні вакцын у рамках дыпламатычнай падтрымкі. У перамовах з некалькімі ўрадавымі крыніцамі прэмʼер-міністр закрануў магчымасць перадачы вакцыны некаторым не названым краінам для паляпшэння дыпламатычнага становішча Ізраіля ў свеце.

Нагадаем, Ізраіль зʼяўляецца сусветным лідарам па вакцынацыі насельніцтва ад каранавіруса. Поўнасць вакцынацыю прайшлі прыкладна 35% жыхароў краіны.

pap/эж