Беларуская Служба

З'явіліся новыя дадзеныя аб эфектыўнасці вакцыны Pfizer

25.02.2021 10:38
У даследаванні прымала ўдзел амаль 600 тыс. чалавек, старэйшых за 16 гадоў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/rafapress

Вакцына ад каранавіруса Comirnaty кампаніі Pfizer на 92% эфектыўная для прадухілення цяжкіх захворванняў пасля ўвядзення двух доз, і на 62% – пасля першай. Такія дадзены вынікаюць з навуковага артыкула, апублікаванага на старонках часопіса New England Journal of Medicine.

У артыкуле гаворыцца, што меркаваная эфектыўнасць для прадухілення смяротных выпадкаў у вакцыны Pfizer раўняецца 72%. Пры гэтым паведамляецца, што прэпарат аднолькава эфектыўны як у людзей, старэйшых за 70 гадоў, так і ў маладых.

Вакцына выпрабоўвалася ў навуковых цэнтрах у Ізраілі. У даследаванні прымала ўдзел амаль 600 тыс. чалавек, старэйшых за 16 гадоў.

Перад гэтым у кампаніі Pfizer заяўлялі, што яе вакцына эфектыўная на 95%.

вс