Беларуская Служба

ЕЗ прытрымліваецца плану вакцынаваць 70% дарослых да лета

26.02.2021 11:08
Нягледзячы на праблемы з пастаўкамі, амбітныя мэты не пераглядаюцца.
Здымак мае ілюстрацыйны характарshutterstock.com/Mongkolchon Akesin

Старшыня Еўрапейскай камісіі паведаміла, што амаль 8% дарослых у ЕЗ прайшлі вакцынацыю. Урсула фон дэр Ляен распавяла пра гэта пасля заканчэння відэапаседжання, прысвечанага барацьбе з пандэміяй. Кіраўнік камісіі падтрымала мэты ЕЗ, каб да лета было прышчэплена 70%. Адначасова прызнала, што гэта будзе цяжка ў сувязі з затрымкамі ў пастаўках вакцыны ў краіны-ўдзельніцы.

-Наперадзе шмат праблем, і мы павінны зрабіць усё магчымае, каб паскорыць тэмпы вакцынацыі. Да нядзелі, гэта значыць да канца гэтага тыдня, 50 мільёнаў доз вакцын будуць дастаўлена ў Звяз. На сённяшні дзень вакцыны атрымалі 29 мільёнаў чалавек. Гэта амаль 6,4% насельніцтва ЕЗ, і калі мы выключым моладзь і дзяцей, то гэта будзе каля 8% дарослых.

Фон дэр Ляен таксама расказала падрабязна пра пандэмічную сітуацыю ў Еўразвязе. Стабільная тэндэнцыі або зніжэнне назіраліся ў 20 краінах, у астатніх сямі зафіксавана павелічэнне колькасці выпадкаў захворванняў.

IAR/аев