Беларуская Служба

Улады Чэхіі абмяжоўваюць магчымасць перасоўвання па краіне

27.02.2021 11:19
Прадстаўляючы новыя абмежаванні, прэмʼер-міністр Андрэй Бабіш прыгадаў італьянскі Бергама, які ў сакавіку мінулага года быў адным з самых пацярпелых ад пандэміі гарадоў Еўропы.
Andrej Babisz
Andrej Babiszvlada.cz, Twitter

Урад Чэхіі з-за пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі ў сувязі з трэцяй хваляй каранавіруса з панядзелка, 1 сакавіка, на тры тыдні абмяжоўвае перасоўванне чэхаў межамі раёнаў іх пражывання. Выключэнні можна зрабіць для паездак на працу, да доктара або для догляду блізкіх. У сувязі са з'яўленнем у Чэхіі новых мутацый каранавіруса, Міністэрства аховы здароўя на піку трэцяй хвалі чакае 20 тысяч інфекцый у суткі.

Прадстаўляючы новыя абмежаванні, прэмʼер-міністр Андрэй Бабіш прыгадаў італьянскі Бергама, які ў сакавіку мінулага года быў адным з самых пацярпелых ад пандэміі гарадоў Еўропы:

-Калі мы не зробім больш жорсткімі абмежаванні, то ўвесь свет убачыць, што наша сістэма аховы здароўя гэтага не вытрымае.

З панядзелка школы і дзіцячыя сады Чэхіі будуць працаваць толькі для дзяцей медыцынскіх работнікаў і крытычна важнай інфраструктуры. У гэты дзень таксама пачнуцца масавыя тэставанні на каранавірус рабочых заводаў.

iar/эж