Беларуская Служба

Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла антыкрызісны пакет Байдэна

27.02.2021 12:33
 Агульны аб'ём пакета дапамогі складае 1,9 трыльёна долараў, што складае амаль 10% ВУП ЗША.
Joe Biden
Joe BidenPAP/EPA/Doug Mills / POOL

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША з мінімальнай перавагай галасоў ухваліла падрыхтаваны адміністрацыяй прэзідэнта Джо Байдэна пакет захадаў экстранага ажыўлення эканомікі ва ўмовах пандэміі. За прыняцце законапраекта ў ноч на суботу, 27 лютага, прагаласавалі 219 чальцоў Палаты прадстаўнікоў, супраць выказаліся 212. Агульны аб'ём пакета дапамогі складае 1,9 трыльёна долараў, што складае амаль 10% ВУП ЗША.

Законапраект прадугледжвае вылучэнне 400 мільярдаў долараў на барацьбу з распаўсюджваннем каранавіруса, яшчэ прыкладна 1 трыльён долараў будзе накіраваны на дапамогу пацярпелым ад пандэміі і абмежавальных захадаў грамадзянам, рэшта грошай пойдзе на стымуляванне эканамічнага росту.

З дапамогай пакета мер Байдэн мае намер стварыць мільёны новых працоўных месцаў. Акрамя таго, прадугледжаны прамыя выплаты хатнім гаспадаркам, фінансаванне тэстаў на каранавірус і вакцынацыі, а таксама дадатковая дапамога беспрацоўным.

dw/эж