Беларуская Служба

Оберстдорф 2021: Пётр Жыла - чэмпіёнам свету на нармальным трампліне

28.02.2021 00:22
Гэта вялікая перамога паляка.
Piotr Żyła mistrzem świata
Piotr Żyła mistrzem świata EPA/PHILIPP GUELLAND

Жыла толькі двойчы выйграваў старты на Кубку свету, прычым адна з перамог датуецца 2013 годам, а другі раз паляк перамог у мінулым сезоне на палётным трампліне Кульм у Аўстрыі. Ды і на чэмпіянатах свету Жыла ўзяў толькі адзін медаль асабістых спаборніцтваў, стаўшы трэцім чатыры гады таму ў Лахці.

Сёлета ў Оберстдорфе Пётр Жыла аказаўся лепшым за немца Карла Гайгера (другое месца), і прадстаўніка Славеніі Анже Ланішэк (на трэцім).

яс