Беларуская Служба

У Лос-Анджэлесе ўручылі кінапрэміі «Залаты глобус»

01.03.2021 13:03
78-я цырымонія ўручэння кінапрэміі «Залаты глобус» прайшла анлайн.
 -    .
У Лос-Анджэлесе ўручылі кінапрэміі «Залаты глобус».PAP/EPA/HFPA / HANDOUT

Фільм Хлоі Чжао «Зямля качэўнікаў» атрымаў Гран-пры за найлепшую драму. У катэгорыі лепшая камедыя-мюзікл узнагароду атрымаў фільм «Борат: наступны фільм», аўтарам якога з’яўляецца Саша Барон Коэн.

Найлепшым драматычным серыялам прызналі фільм «Карона» пра гісторыю каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы ІІ. Міні-серыял «Ход каралевы» атрымаў «Залаты глобус» у намінацыі «Найлепшы міні-серыял або тэлевізійны фільм».

Найлепшым камедыйным серыялам прызнаны «Шытс Крык». У сваю чаргу амерыканскі фільм «Мінары» рэжысёра Лі Айзэка Чуна атрымаў узнагароду ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».

Фільм «Душа» перамог у намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм».

З-за пандэміі COVID-19 цырымонія была практычна цалкам віртуальнай. „Залатыя глобусы” пераможцам даставяць кур'ерскія кампаніі.

Узнагароду „Залаты глобус” уручае галівудская Асацыяцыя замежнай прэсы, якая аб'ядноўвае каля 80 журналістаў з усяго свету.

аз