Беларуская Служба

Расійскія апазіцыянеры рыхтуюць калектыўны іск супраць следчага ізалятара

03.03.2021 09:41
Найгоршую ацэнку апазіцыянеры далі цэнтру для мігрантаў у Сахараве.
Затрыманыя ў Расііфота: https://og.ru/ru/news/118041

Больш за сотню расійскіх актывістаў падпісалі іск супраць супрацоўнікаў аднаго з падмаскоўных ізалятараў. Гэта цэнтр дэпартацыі мігрантаў, размешчаны ў Сахараве. Паводле паказанняў сведкаў, прыхільнікаў апазіцыі ўтрымлівалі там у перапоўненых камерах і выкарыстоўвалі жорсткія метады допытаў.

Калектыўную скаргу рыхтуюць юрысты, якія супрацоўнічаюць з парталам “ОВД-Инфо”. Адзін з іх - Дзмітрый Піскуноў - у інтэрв'ю радыёстанцыі "Эхо Москвы" адзначыў, што ў Расіі суды часцей за ўсё прымаюць бок супрацоўнікаў турэмнай службы.

Цэнтр дэпартацыі Сахарава стаў вядомы пасля пратэстаў апазіцыі ў студзені і лютым. Тады паліцыя па ўсёй краіне затрымала больш за 11 000 чалавек, у тым ліку некалькі тысяч у Маскве. Як падкрэслівалі расійскія праваабаронцы, усе сталічныя СІЗА былі перапоўненыя і адмаўляліся прымаць затрыманых. Некаторых людзей некалькі дзён трымалі ў аўтазаках. Найгоршую ацэнку апазіцыянеры далі цэнтру дэпартацыі ў Сахараве, дзе некалькі дзясяткаў чалавек знаходзіліся ў камерах на некалькі чалавек, па два дні без вады і ежы. Па словах затрыманага, супрацоўнікі падвяргалі іх розным фізічным і псіхічным катаванням.

ІАР/нг