Беларуская Служба

Пачынаецца самая складаная пілігрымка Папы Францішка

05.03.2021 08:39
Іракскія хрысціяне чакалі Папу дваццаць два гады.
       .    .
Дэвізам пілігрымкі сталі словы Езуса з Евангелля св. Мацвея "Вы ўсе браты". PAP/EPA/MURTAJA LATEEF

Пачынаецца пілігрымка Папы рымскага Францішка ў Ірак. Пантыфік адпраўляецца ў самы складаны і важны шлях свайго пантыфікату. Дэвізам пілігрымкі сталі словы Езуса з Евангелля св. Мацвея «Вы ўсе браты». Іракскія хрысціяне чакалі Папу дваццаць два гады.

Дырэктар Папскай асацыяцыі дапамогі Касцёлу ў патрэбе айцец прафесар Вальдэмар Цісла падкрэслівае, што невялікай часткі хрысціян у Іраку патрэбныя падтрымка і ўмацаванне:

-У 2013 годзе ў Іраку было 1,5 млн хрысціян. Сёння па розных падліках ад 250 тысяч да 100 тысяч. Патрыярх Сака лепш за ўсіх акрэсліў ранг гэтага візіту і патрэбы. Ён сказаў, што яны вельмі цэняць матэрыяльную дапамогу, без яе яны не справяцца. Аднак, вельмі важнай з'яўляецца фізічная актыўнасць, паколькі ўлада бачыць, што хтосьці пра іх думае. Тым больш яна дацэніць візіт такога рангу, візіт галавы Каталіцкага касцёла, асобы, важнай для многіх.

Сёння да хрысціян у Іраку часта ставяцца як да грамадзян другога гатунку.

ав