Беларуская Служба

Папа Рымскі Францішак сустрэўся з духоўным лідарам шыітаў у Іраку

06.03.2021 11:31
«Хрысціяне павінны жыць, як і ўсе іракцы, у бяспецы і свеце, валодаючы поўнымі канстытуцыйнымі правамі», – указаў аятала Алі ас-Сістані.
   -    , ,  6  2021
Вялікі аятала Алі ас-Сістані і Папа рымскі Францішак, Ірак, 6 сакавіка 2021 года PAP/EPA/VATICAN MEDIA HANDOUT

Пантыфік раніцай у суботу, 6 сакавіка, сустрэўся ў Іраку з духоўным лідарам шыітаў у гэтай краіне Вялікім аятала Алі ас-Сістані. 90-гадовы ісламскі багаслоў з'яўляецца для іракскіх шыітаў увасабленнем маральнага аўтарытэту. Прыватная сустрэча Францішка і ас-Сістані прайшла ў рэзідэнцыі аяталы ў горадзе Эн-Неджэф.

Паводле паведамлення Ватыкана, ас-Сістані выступіў у абарону іракскіх хрысціян, падкрэсліўшы, што дзяржава павінна абараняць іх. «Хрысціяне павінны жыць, як і ўсе іракцы, у бяспецы і свеце, валодаючы поўнымі канстытуцыйнымі правамі», – указаў аятала, дадаўшы, што «рэлігійныя ўлады павінны абараняць іх і тых, хто таксама пацярпеў ад несправядлівасці за апошнія гады». Ас-Сістані пажадаў Францішку і вернікам Рымска-каталіцкай царквы шчасця і падзякаваў пантыфіку за тое, што той знайшоў магчымасць наведаць Ірак.

Са свайго боку Францішак падзякаваў ас-Сістані за тое, што той «падняў голас у абарону самых слабых і самых пераследуемых» у адзін з найбольш кровапралітных перыядаў у найноўшай гісторыі Ірака. Ён паказаў, што пасланне ас-Сістані пацвердзіла «святасць чалавечага жыцця і важнасць адзінства іракскага народа».

Жэст салідарнасці з боку аяталы ас-Сістані можа дапамагчы хрысціянам знайсці сваё месца ў гэтай краіне пасля шматгадовых ганенняў. Ён таксама можа знізіць ціск, які аказваецца на прадстаўнікоў хрысціянскай абшчыны байцамі шыіцкіх фарміраванняў, адзначае агенцтва AP.

Папа Францішак знаходзіцца ў Іраку з чатырохдзённым візітам. Пасля сустрэчы з Алі ас-Сістані ён накіраваўся ў антычны горад Ур, які лічыцца радзімай біблейскага Абрагама – прабацькі Юдэяў, хрысціян і мусульманаў. Увечары 6 сакавіка Францішак адслужыць імшу ў Халдэйскім храме Багдаду.

dw/эж



Пачынаецца самая складаная пілігрымка Папы Францішка

05.03.2021 08:39
Іракскія хрысціяне чакалі Папу дваццаць два гады.