Беларуская Служба

У Расіі ўшанавалі ахвяры Смаленскай авіякатастрофы

10.04.2021 11:52
На польскіх ваенных могілках у Катыні прайшла імша ў інтэнцыі польскіх афіцэраў, забітых НКУС.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Albert Zawada

Падчас цырымоніі ўзгадвалася таксама, што 11 гадоў таму ў Смаленскай вобласці загінула 96 прадстаўнікоў вышэйшых польскіх улад, якія накіроўваліся ў Катынь, каб ушанаваць памяць суайчыннікаў, расстраляных вясной 1940 года савецкімі катамі.

У Катыні паводле загаду Іосіфа Сталіна ў брацкіх магілах былі пахаваныя 4421 польскі афіцэр. Сёння на іх магілах гараць знічы ды ляжаць кветкі.

Гук звону памяці ды сумесная малітва прадстаўнікоў пасольства Польшчы і польскай супольнасці ў Расіі ўзгадалі трагедыю 81-гадовай даўніны. Удзельнікі цырымоніі таксама ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх чыстак, магілы якіх знаходзяцца ў Катынскім лесе, побач з польскімі Вайсковымі могілкамі.

Раней польская дэлегацыя ўсклала кветкі і запаліла свечкі на месцы авіякатастрофы 10 красавіка 2010 г., у якой загінуў прэзідэнт Лех Качыньскі і 95 чалавек, якія яго суправаджалі.

ПР/юл