Беларуская Служба

Прынц Чарльз: Усёй сям'і моцна не хапае прынца Філіпа

11.04.2021 10:00
Брытанскі спадчыннік трона прынц Чарльз напярэдадні вечарам у суботу аддаў даніну памерламу бацьку, прынцу Філіпу.
Аўдыё

Брытанскі спадчыннік трона прынц Чарльз напярэдадні вечарам у суботу аддаў даніну памерламу бацьку, прынцу Філіпу, заявіўшы, што па ім вельмі сумуе ўся каралеўская сямʼя.

«Мой бацька, на маю думку, апошнія 70 гадоў выконваў незвычайную, самую адданую службу каралеве, маёй сямʼі і краіне», – сказаў прынц Чарльз.

«І як вы можаце сабе ўявіць, мы з сямʼёй вельмі сумуем па бацьку – ён быў вельмі любімай і ацэненай фігурай, і, акрамя ўсяго іншага, я магу ўявіць, што яго вельмі моцна ўразіла б колькасць людзей, якія раздзяляюць нашу страту і наш жаль», – сказаў старэйшы сын каралевы Лізаветы II і прынца Філіпа.

Прынц Філіп, які быў жанаты на Лізавеце II больш за 73 гады, памёр у пятніцу раніцай у Віндзорскім замку – за два месяцы да свайго сотага дня нараджэння і праз тры з паловай тыдні пасля выхаду з бальніцы.

Лічыцца, што адносіны Чарльза з бацькам былі не заўсёды лёгкімі. Сам прынц Філіп аднойчы прызнаўся, што ў іх розныя погляды на жыццё, сказаўшы: «Ён рамантык, а я прагматык. Гэта значыць, што мы бачым усё па-рознаму».

У суботу было абвешчана, што пахаванне прынца Філіпа адбудзецца ў наступную суботу, 17 красавіка. На наступны дзень пасля пахавання ў Вялікабрытаніі будзе нацыянальная жалоба.

ав