Беларуская Служба

Італія да верасня плануе вакцынаваць 70% насельніцтва

13.04.2021 13:20
Дэфіцыт паставак прэпарату вытворчасці AstraZeneca будзе пераадолена дадатковымі пастаўкамі вакцынаў кампаній Pfizer, Moderna і Janssen. 
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjnePAP/EPA/ANGELO CARCONI

Чакаецца, што ў Італіі да канца чэрвеня будзе выканана 45 мільёнаў вакцын супраць каранавіруса. Пасля заканчэння перамоваў з вытворцамі прэпаратаў пра гэта запэўніў надзвычайны камісар па барацьбе з эпідэмія Паола Фіглюола. Італьянскі ўрад разглядае магчымасць змякчэння санітарных абмежаванняў ужо ў гэтым месяцы.

Камісар Паола Фіглюола запэўніў, што дэфіцыт паставак прэпарату вытворчасці AstraZeneca будзе пераадолена дадатковымі пастаўкамі вакцынаў кампаній Pfizer, Moderna і Janssen. Чакаецца, што 70% насельніцтва 60-мільённай Італіі будуць вакцынаваны да верасня.

Урад Італіі пачаў працу над распрацоўкай захадаў эпідэмічнай бяспекі, якія неабходна будзе ўвесці пасля адкрыцця эканомікі. У цяперашні час у Італіі зачыненыя ўсе музеі, галерэі, кінатэатры, тэатры і канцэртныя залы. Рэстараны і бары могуць прадаваць стравы і напоі толькі на вынас. Ідзе вострая дыскусія, ці адкрываць іх пасля 20 красавіка, ці на пачатку траўня.

pap/эж