Беларуская Служба

Баявыя самалёты КНР парушылі паветраную прастору Тайваня

13.04.2021 16:49
У адказ Тайвань падняў у паветра баявыя самалёты, прывёў у стан павышанай гатовасці сістэмы СПА.
.
.PAP/EPA/MILITARY NEWS AGENCY / HAN

Кітай накіраваў 25 ваенных самалётаў у апазнавальную зону СПА Тайваня, паведаміла тайваньскае Міністэрства абароны. Гаворка ідзе аб найбуйнейшым парушэнні гэтай прасторы з тых часоў, як востраў пачаў рэгулярна паведамляць аб падобнай актыўнасці ў верасні.

Па дадзеных ваеннага ведамства Тайваня, 25 самалётаў, накіраваных Народна-вызваленчай арміяй Кітая, уключалі 14 знішчальнікаў J-16, чатыры знішчальніка J-10, чатыры бамбавіка H-6K, два супрацьлодкавых баявых самалёта і самалёт, абсталяваны сістэмай далёкага радыёлакацыйнага выяўлення.

У адказ Тайвань падняў у паветра баявыя самалёты, прывёў у стан павышанай гатовасці сістэмы СПА і па радыё папярэдзіў кітайскія самалёты, што яны ўвайшлі ў паўднёва-заходні радыус апазнавальнай зоны СПА Тайваня.

ap/эж