Беларуская Служба

Эксперты ЕС: У афіцыйных беларускіх СМІ праводзіцца антыпольская прапаганда

15.04.2021 08:05
Доказы дэзынфармацыйнай кампаніі супраць польскай меншасці ў Беларусі сабралі эксперты з дыпламатычнага корпуса ЕС.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

У афіцыйных беларускіх СМІ праводзіцца арганізаваная кампанія дэзынфармацыі супраць польскай меншасці. Прыклады сабралі эксперты з дыпламатычнага корпуса ЕС. Як даведалася грамадскае Польская радыё, паводле высноваў  экспертаў, напады ў СМІ на прадстаўнікоў польскай меншасці пачаліся за некалькі дзён да арышту вядучых актывістаў Саюза палякаў Беларусі.

Беларускія дзяржаўныя СМІ паведамляюць, між іншым, пра тое, што прадстаўнікі польскай меншасці праслаўляюць нацызм і распальваюць нацыянальную варожасць у краіне. Прапагандысты Аляксандра Лукашэнкі таксама абвінавачваюць польскія ўлады ў спробе дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, імкненні да змены мяжы, падтрымцы тэрарыстаў і экстрэмістаў у Беларусі.

Паводле экспертаў з дыпламатычнага корпуса ЕС, усе беларускія дзяржаўныя СМІ паўтараюць ілжывыя тэзісы пра ўслаўленне Раймунда Райса „Бурага”, які ў 1946 годзе пацыфікаваў беларускія вёскі на Падляшшы. Дзяржаўнае тэлебачанне АНТ паказвае палякаў, як ворагаў, якія выкарыстоўваюць беларускую моладзь „у якасці бомбаў”, каб „падарваць іх” на беларускай тэрыторыі.

аз