Беларуская Служба

Літва атрымала ад ЗША супрацьтанкавыя гранатамёты

15.04.2021 18:21
Кошт, перададзенай Літве зброі, складае 10 мільёнаў долараў.
.    .
Гранатамёт. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Military_Material/pixabay.com/CC0 Public Domain

Злучаныя Штаты Амерыкі перадалі Літве супрацьтанкавыя гранатамёты. Яны павінны дапоўніць цяперашняе ўзбраенне літоўскай арміі, якое ўключае аналагічную зброю, але шведскай вытворчасці.

Новыя гранатамёты прызначаныя для пяхотных падраздзяленняў Добраахвотніцкіх сіл нацыянальнай абароны краіны. Улады Літвы падкрэсліваюць баявое значэнне амерыканскага падарунка.

Гранатамёты могуць знішчаць бронетэхніку, бункеры і іншыя ўмацаванні з адлегласці 200 метраў. „Дзякуючы невялікай вазе і хуткай падрыхтоўцы да бою зброя лёгкая і простая ў выкарыстанні”, - гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны Літвы.

Кошт зброі, перададзенай Літве, складае 10 мільёнаў долараў. Амерыканцы таксама рыхтавалі літоўскіх салдат да ейнага абслугоўвання.

аз