Беларуская Служба

Еўракамісія заклікае рэжым Лукашэнкі спыніць пераслед беларускіх палякаў

15.04.2021 12:01
Еўрапейская камісія заклікае Беларусь вызваліць затрыманых актывістаў СПБ і астатніх палітвязняў.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўракамісія заклікае беларускія ўлады спыніць дзеянні супраць членаў Саюза палякаў Беларусі і падтрымлівае Польшчу ў двухбаковай спрэчцы з Беларуссю, заявіў у чацвер прэс-сакратар камісіі Пэтэр Стана.

„Мы паўтараем зварот кіраўніка дыпламатыі ЕС, віцэ-старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэпа Барэля да Беларусі з патрабаваннем выканаць свае міжнародныя абавязацельствы, датычныя пашаны правоў чалавека і асноўных свабод. Мы заклікаем беларускія ўлады спыніць дзеянні супраць членаў Саюза палякаў Беларусі і зняць з іх абвінавачанні, а таксама вызваліць іх неадкладна і безумоўна разам з іншымі затрыманымі палітвязнямі” - сказаў прэс-сакратар Еўракамісіі.

Пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы пры ЕС абвясціла ў сераду, што Польшча заклікае беларускія ўлады выконваць міжнародныя стандарты стаўлення да сродкаў масавай інфармацыі і вызваліць усіх зняволеных актывістаў СПБ.

Нагадваем, беларуская пракуратура затрымала і абвінаваціла лідараў Саюза палякаў Беларусі  ў „рэабілітацыi нацызму” і распальванні нацыянальнай варожасці. За гэта ім пагражае пазбаўленне волі ад пяці да 12 гадоў.

аз