Беларуская Служба

Ліберэцкі ўніверсітэт у Чэхіі прыняў 16 студэнтаў-уцекачоў з Беларусі

16.04.2021 13:46
Да праекта плануюць падключыцца таксама Карлаў універсітэт у Празе і Універсітэт ім. Масарыка ў Брно.
Ліберэцкі тэхнічны ўніверсітэтКрыніца: https://www.tul.cz/

Ліберэцкі тэхнічны ўніверсітэт прыняў 16 студэнтаў з Беларусі, якім пагражалі рэпрэсіі, пачатыя рэжымам Лукашэнкі пасля прэзідэнцкіх выбараў у краіне. Некаторыя з іх былі арыштаваныя за ўдзел у дэманстрацыях і некалькі дзён правялі ў турме, іншых выключылі з універсітэта. З'ехаць з краіны было для іх адзіным шанцам скончыць вучобу. Студэнты таксама атрымаюць матэрыяльную падтрымку ад Чэхіі

Студэнты з беларускіх ўніверсітэтаў прыбылі ў Чэхію ў студзені і лютым некалькімі групамі. Гэтаму папярэднічала складаная працэдура, якая тычыцца самога пераезду, выдачы віз і фінансавага забеспячэння студэнтаў у Чэхіі, а таксама складаныя перамовы з Міністэрствамі адукацыі, замежных спраў і ўнутраных спраў Чэхіі.

Каб пакрыць выдаткі на знаходжанне студэнтаў у Чэшскай Рэспубліцы, Міністэрства адукацыі заснавала спецыяльны фонд адукацыйнай палітыкі, з якога ўніверсітэты будуць атрымліваць сродкі на выплату стыпендый. Да праекта плануюць падключыцца таксама Карлаў універсітэт у Празе і Універсітэт ім. Масарыка ў Брно.

radio.cz/эж

Колькасць фігурантаў крымінальных палітычных справаў перавысіла тысячу чалавек

01.04.2021 17:46
Ад жніўня 2020 года заведзена 2407 спраў «экстрэмісцкай накіраванасці».

ЗБС просіць падтрымаць палітзняволеных студэнтаў

04.04.2021 16:11
Дзеля гэтага арганізацыя прапануе сёлета прызначыць стыпендыю імя Аркадзя Смоліча 2021 для палітзняволеных студэнтаў і студэнтак.

Абвешчаны дадатковы набор на стыпендыю Каліноўскага ў Польшчы

05.04.2021 06:40
Падаваць заяўкі могуць рэпрэсаваныя студэнты з Беларусі, а таксама выпускнікі Гуманітарнага ліцэю імя. Я. Коласа.