Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Літвы: Сітуацыя ва Украіне выглядае больш сур'ёзна, чым у 2014 годзе

16.04.2021 16:15
Зараз у Кіеве з візітам знаходзяцца міністры замежных спраў Літвы, Латвіі ды Эстоніі.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjnetwitter.com/Dmytro Kuleba

Сітуацыя ва Украіне выглядае больш сурʼёзна, чым у 2014 годзе, – заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс. Зараз у Кіеве з візітам знаходзяцца міністры замежных спраў Літвы, Латвіі ды Эстоніі, перадае карэспандэнт Польскага Радыё Каміль Залеўскі:

-Габрыелюс Ландсбергіс адзначыў У размове з літоўскім радыё LRT, што інфармацыя, якую прадаставіў украінскі бок, паказвае – сітуацыя ва Украіне выглядае значна больш небяспечнай, чым гэта было 7-8 гадоў таму. Тады, нагадаем, Расія акупавала Крым. Як сказаў літоўскі дыпламат, у 2014 годзе Масква спрабавала схаваць свае вайсковыя сілы, чаго цяпер не робіць. Дыпламат дадаў, што нельга выключыць «чорнага сцэнара», але дадаў, што можна знайсці выхад з сітуацыі, каб не дапусціць канфлікту. «Я лічу, што тое, ці вытрымаем мы гэтую дэманстрацыю сілы і пройдзем праверку сапраўднай ваеннай пагрозай – гэта адзін з найважнейшых выклікаў для нас, як члена НАТА, і ўсяго Альянсу«, – сказаў Габрыэлюс Ландсбергіс.

Візіт міністраў замежных спраў Літвы, Латвіі і Эстоніі ў Кіеў зʼяўляецца жэстам салідарнасці з Украінай. Літоўскі МЗС напісаў у камюніке, што мабілізацыя расійскага войска, дэзінфармацыйная кампанія, а таксама парушэнне рэжыму спынення агню ў Данецкай і Луганскай абласцях узмацняюць напружанне і не спрыяюць вырашэнні канфлікту і рэалізацыі мінскіх палажэнняў».

iar/эж

ЗША занепакоеныя канцэнтрацыяй расійскіх войск на мяжы з Украінай

10.04.2021 15:45
Вашынгтон настроены прыняць адэкватныя меры для вырашэння любых агрэсіўных дзеянняў Крамля.

Еўрасаюз і НАТА падтрымліваюць амерыканскія санкцыі супраць Расіі

15.04.2021 16:28
ЗША выдалілі 10 расійскіх дыпламатаў і ўвялі абмежавальныя меры ў дачыненні да прыватных асоб і кампаній.

Украіна запатрабавала членства ў ЕЗ і НАТА

16.04.2021 10:45
 «Мы не можам бясконца сядзець у зале чакання ЕЗ і НАТА», – заявіў кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі.