Беларуская Служба

У Санкт-Пецярбургу Федэральная служба бяспекі затрымала генеральнага консула Украіны

17.04.2021 12:24
ФСБ абвінаваціла дыпламата ў атрыманні канфідэнцыйнай інфармацыі.
МІністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Радыё «Эхо Москвы» звярнула ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з міжнароднымі канвенцыямі дыпламаты абаронены імунітэтам, ім можа быць толькі загадана пакінуць краіну, у якой яны выконваюць сваю місію.

Паводле агенцтва ТАСС, генеральны консул Украіны Аляксандр Сасонюк быў затрыманы ў Санкт-Пецярбургу. ФСБ абвінаваціла дыпламата ў атрыманні канфідэнцыйнай інфармацыі з баз дадзеных праваахоўных органаў і службаў бяспекі. Украінскі дыпламат быў арыштаваны пасля таго, як нібыта сустрэўся з грамадзянінам Расіі, які павінен быў даць яму канфідэнцыйную інфармацыю.

Раней Міністэрства замежных спраў Расіі прыняло рашэнне аб высылцы пяці польскіх і дзесяці амерыканскіх дыпламатаў. Да гэтага часу ўлады ў Варшаве і Вашынгтоне не атрымлівалі ніякіх заўваг па гэтым пытанні. Паводле інфармацыі Польскага радыё, паслы Польшчы і ЗША не атрымлівалі адпаведных нот, якія змяшчаюць падрабязнасці рашэнняў расійскіх улад, прынятых у дачыненні да дыпламатаў абедзвюх краін.

ав