Беларуская Служба

Жыхары ЗША абмяркоўваюць мэтазгоднасць выкарыстання ў паліцыі сабакі-робата

18.04.2021 10:48
Па словах прадстаўнікоў паліцыі, дзякуючы робату можна ацаніць, наколькі бяспечна для супрацоўнікаў далучыцца да акцыі супраць злачынцаў.
  -
Паліцыя ў Нью-Ёркуфота: Pixabay.com/ArtisticOperations/CC0 Creative Commons

Нядаўна Дэпартамент паліцыі Нью-Ёрка (NYPD) атрымаў новага «супрацоўніка» – сабаку-робата, якога назвалі Digidog. Гэта выклікала вялікую цікавасць з боку жыхароў, але таксама стала крыніцай спрэчкі і крытычных меркаванняў палітыкаў.

Відэа арышту на Манхэтэне з удзелам сабакі-робата, размешчанае ў Інтэрнэце, набрала 8 мільёнаў праглядаў. Дзякуючы робату ўдалося затрымаць зламыснікаў, якія ўзялі ў закладнікі двух мужчын.
Робат быў выраблены кампаніяй Boston Dynamics, ён каштаваў 74 000 долараў, важыць каля 35 кг і можа бачыць ноччу.

Некаторыя мяркуюць, што робат выглядае «жудасна». Шмат хто задаецца пытаннем, ці такая прылада наогул патрэбная, – пішуць СМІ.

Па словах прадстаўнікоў паліцыі, дзякуючы робату можна ацаніць, наколькі бяспечна для супрацоўнікаў далучыцца да акцыі супраць злачынцаў. Амерыканская паліцыя выкарыстоўвае робаты з 1970-х гадоў.

«Гэтая мадэль робата правяраецца, каб ацаніць яго магчымасцяў у параўнанні з іншымі, якія выкарыстоўваюцца нашым падраздзяленнем па надзвычайных сітуацыях і сапёрамі», – патлумачыла кіраўніцтва ньюёрскай паліцыі.

ПАД/нг