Беларуская Служба

Марсіянскі вынаходлівы беспілотнік здзейсніў свой першы ў свеце кантраляваны палёт

19.04.2021 17:19
Мэта місіі – праверыць магчымасці і тэхналогіі палёту ў рэдкай атмасферы Марса.
Марс PAP/EPA/NASA/JPL-Caltech/HANDOUT

Марсіянскі вынаходлівы беспілотнік здзейсніў свой першы ў свеце кантраляваны палёт у атмасферы іншай планеты. Старт малога верталёта прайшоў гладка, паведаміла ў панядзелак амерыканскае касмічнае агенцтва NASA.

Палёт павінен быў доўжыцца каля 40 секунд, на працягу якіх машына паднялася на вышыню да 3 метраў і вярнулася на паверхню планеты. Усе кампаненты машыны заставаліся ў працоўным стане. NASA прадставіла дзве фатаграфіі беспілотніка, якія пацвярджаюць, што беспілотнік падняўся над паверхняй.

Мэта місіі – праверыць магчымасці і тэхналогіі палёту ў рэдкай атмасферы Марса.
Яшчэ чатыры палёты беспілотніка плануецца на працягу 30 марсіянскіх дзён, альбо 31 дня на Зямлі.

Нягледзячы на тое, што машына не мае ніякіх навуковых прыбораў, навукоўцы хочуць, каб запісаныя дадзеныя павялічылі веды пра «паветранае вымярэнне» планеты.

У машыны няма ніякіх навуковых прыбораў, але запісаныя дадзеныя павінны ўзбагаціць веды навукоўцаў пра «паветранае вымярэнне».

ав