Беларуская Служба

ЕС дапамагае Індыі ў барацьбе з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі

07.05.2021 18:03
Дапамога, прапанаваная краінамі ЕС, перавысіла 100 мільёнаў еўра.
Polska pomoc humanitarna wysłana do Indii
Polska pomoc humanitarna wysłana do Indiigov.pl/web/dyplomacja

Шаснаццаць краін ЕС, уключаючы Польшчу, аказваюць дапамогу Індыі, якая змагаецца з драматычнай эпідэмічнай сітуацыяй. Па просьбе ўладаў Індыі быў уключаны Механізм грамадзянскай абароны ЕС, з дапамогай якога ўзгадняецца падтрымка.

Еўрапейская камісія паведаміла, што дапамога, прапанаваная краінамі ЕС, перавысіла 100 мільёнаў еўра. «Кісларод, апараты ШВЛ, лекі і меры па абароне грамадзянскага насельніцтва. Гэта найбуйнейшы адказ Еўрапейскага саюза ў гісторыі Механізма грамадзянскай абароны», – дадала прэс-сакратар Камісіі Дана Спінант.

Каардынацыйны цэнтр ЕС па надзвычайных сітуацыях знаходзіцца ў пастаянным кантакце з індыйскімі ўладамі і будзе накіроўваць далейшыя просьбы аб канкрэтнай дапамозе дзяржавам-членам. Паводле Міністэрства замежных спраў, Польшча паставіла ў Індыю больш за 1,5 тоны медычнага абсталявання, у тым ліку 100 кіслародных канцэнтратараў.

ІАР ПР/нг