Беларуская Служба

Германія спадзяецца росту колькасці мігрантаў

11.05.2021 13:17
Міністр унутраных спраў Германіі Хорст Зеехофер заявіў у аўторак, што разлічвае на значнае павелічэнне колькасці імігрантаў, якія спрабуюць уехаць у Германію.
,
Мігранты, якія прыбылі на Канарскія выспы PAP/EPA/Carlos de Saa

Як ён дадаў, яго непакояць звязаныя з гэтым сацыяльныя і палітычныя праблемы.

У інтэрв'ю DPA Зеехофер выказаў сваё задавальненне вынікамі цяперашняй палітыкі Германіі ў дачыненні да мігрантаў і бежанцаў, але ацаніў, што «ўжо ёсць першыя прыкметы значнага павелічэння колькасці мігрантаў, асабліва на так званым балканскім маршруце.

«Я буду гаварыць пра гэта са сваёй фракцыяй (Хрысціянскія дэмакраты). Мы павінны пачаць дзейнічаць, каб спыніць актывізацыю міграцыі зноў», – дадаў ён. Паводле яго слоў, у мінулым жыхары Германіі прымаліся імігрантаў, пакуль іх колькасць не перавышала 200 тысяч штогод. Калі адбыўся значны рост, былі сацыяльныя і палітычныя праблемы, растлумачыў ён.

У мінулым годзе заяўкі на прытулак у Германіі падалі 102 581 замежнік.

ав

Палякі прыхільна ставяцца да мігрантаў

22.02.2021 17:18
Большасць палякаў не лічыць мігрантаў пагрозай для грамадства і дзяржавы.