Беларуская Служба

У Татарстане аб'явілі жалобу ў сувязі з гібеллю вучняў і настаўнікаў

12.05.2021 09:14
Загінула 9 чалавек, стан некалькіх пацярпелых крытычны.
Людзі прыносяць кветкі і цацкі да прадстаўніцтва Татарстана ў Масквефота: PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

У Татарстане абвешчана жалоба ў сувязі з гібеллю вучняў і настаўнікаў з Казанскай школы. Учора ў гімназію ўварваўся дзевятнаццацігадовы ўзброены мужчына, застрэліў сем вучняў, а таксама настаўніка англійскай мовы і супрацоўніка школьнай адміністрацыі.

Паводле апошніх дадзеных выратавальных службаў Татарстана, 20 чалавек, якія пацярпелі ў выніку страляніны, па-ранейшаму знаходзяцца пад апекай лекараў. Паводле розных крыніц, стан ад 3 да 6 чалавек крытычны. Агенцтва ТАСС паведаміла, што разглядаецца магчымасць дастаўкі 8 пацярпелых у клінікі Масквы.

Пасля трагічных падзеяў у Казані Крэмль абвясціў аб узмацненні жорсткасці правілаў захоўвання агнястрэльнай зброі. Аўдыты сістэм бяспекі ў школах абвешчаны ва ўсіх рэгіёнах Расіі, і ў той жа час кіраўніцтва навучальных устаноў абавязана наймаць супрацоўнікаў, адказных за бяспеку.

ІАР ПР/нг