Беларуская Служба

Іспанія падсумавала свой удзел у місіі НАТА ў Афганістане

14.05.2021 10:16
Учора Іспанія вывела сваіх апошніх жаўнераў з гэтай краіны.
      .
Іспанія вывела сваіх апошніх жаўнераў з Афганістана.PAP/EPA/JuanJo Martin

У чацвер Іспанія закончыла сваю 19-гадовую прысутнасць у рамках ваеннай місіі НАТА ў Афганістане. Падчас яе загінулі 102 іспанскія жаўнеры.

Пасля вяртання апошняй групы іспанцаў (24 чалавекі) з Афганістана, міністэрства абароны апублікавала справаздачу, якая падсумоўвае прысутнасць іспанскага кантынгента ў згаданай краіне.

Паводле справаздачы, сярод 102 жаўнераў, якія загінулі ў рамках місіі ў Афганістане, ажно 79 чалавек загінулі ў двух авіякатастрофах.

Міністэрства абароны Іспаніі паведаміла таксама, што іспанскія вайскоўцы агулам правялі больш за 1 400 акцый па дэзактывацыі выбуховых рэчываў і 28 тысяч акцый патрулявання.

PAP/аз