Беларуская Служба

Польшча пакуль не плануе эвакуяваць сваіх дыпламатаў і грамадзян з Ізраіля

15.05.2021 11:07
Пакуль мы заклікаем нашых грамадзян быць асцярожнымі і пазбягаць небяспечных месцаў, кажа кіраўнік польскага МЗС.
Сектар Газа PAP/EPA/HAITHAM IMAD

Польшча пакуль не плануе эвакуяваць сваіх дыпламатаў і грамадзян з Ізраіля, паведаміў міністр замежных спраў Збігнеў Рау(Zbigniew Rau). Аднак, паводле яго, шмат залежыць ад развіцця сітуацыі ў гэтай краіне:

- Калі цяперашняя сітуацыя росту напружанасці і гвалту будзе працягвацца, то магчыма трэба будзе прымяніць такія меры. Пакуль мы заклікаем нашых грамадзян быць асцярожнымі і пазбягаць небяспечных месцаў.

Цягам некалькіх апошніх дзён ізраільска-палестынскі канфлікт разгортваецца. Паводле палестынскага боку, пасля начных ізраільскіх налётаў на Сектар Газа колькасць смяротных ахвяраў вырасла да 137 чалавек. Самалёты, між іншым, нанеслі ўдары па лагеры бежанцаў ва ўсходняй частцы сектара, у выніку загінулі мірныя жыхары. Ізраільскі бок паведамляе пра 9 смяротных ахвяраў канфлікту.

аз