Беларуская Служба

Ведамства ФРГ па марскім суднаходстве і гідраграфіі дазволіла працягваць кладку газаправода Nord Stream 2

17.05.2021 19:17
Супраць згаданага праекта выступаюць ЗША і шэраг краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку Польшча.
Nord Stream 2
Nord Stream 2By Bair175 - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=25732789

Ведамства ФРГ па марскім суднаходстве і гідраграфіі дазволіла працягваць кладку газаправода Nord Stream 2. На пачатку траўня працы былі прыпыненыя пасля таго, як нямецкія актывісты экалагічных рухаў падалі скаргі ў адміністрацыйны суд Гамбурга.

Скаргі Саюза аховы прыроды і Deutsche Umwelthilfe тычыліся апошняга ўчастка газаправода ў адмысловай эканамічнай зоне Германіі ў Балтыйскім моры. Эколагі пераконвалі, што труба будзе праходзіць праз зону аховы марскіх птушак.

Як стала вядома, супраціў экалагічных арганізацый не прынёс жаданых вынікаў. У сённяшняй заяве ведамства паведамляе, што „настолькі кароткія ўчасткі газаправода не акажуць негатыўнага ўздзеяння на ахову марскіх відаў птушак”. Таму ў канцы траўня будаўнічыя работы ў водах Германіі могуць быць адноўленыя.

Газаправод Nord Stream 2, які зможа транспартаваць да 55 мільярдаў кубаметраў газу з Расіі ў Германію, амаль завершаны. Супраць згаданага праекта выступаюць ЗША і шэраг краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку Польшча.

аз

Саюз аховы прыроды Германіі прыпыніў будаўніцтва аднаго з апошніх участкаў Nord Stream 2

05.05.2021 09:45
Паводле чыноўнікаў, падобныя скаргі канчаткова не спыняць інвестыцыі, але могуць яе зацягваць.