Беларуская Служба

Новы пасол Польшчы ў Маскве ўручыць расійскаму прэзідэнту даверчыя граматы

18.05.2021 10:05
Кшыштаф Краеўскі замяніў на пасадзе ў Маскве Уладзіміра Марціняка.
   .
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. PAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Пасол Польшчы ў Маскве Кшыштаф Краеўскі ўручыць расійскаму прэзідэнту даверчыя граматы. Цырымонія адбудзецца ў Крамлі. Кшыштаф Краеўскі быў прызначаны на пасаду польскага амбасадара ў Расіі ў сакавіку. Раней ён працаваў у Балгарыі і Азербайджане. Ён замяніў на гэтай пасадзе Уладзіміра Марціняка.

Пасля сённяшняй цырымоніі ўручэння даверчых грамат польскі пасол мае намер адзначыць 101-ю гадавіну з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, ускладаючы кветкі да помніка Папе Рымскаму ў двары Маскоўскай бібліятэкі замежнай літаратуры. Ён таксама ўскладзе кветкі на Лубянцы да помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

аз