Беларуская Служба

У Расіі пагаршаецца эпідэміялагічная сітуацыя

12.06.2021 09:06
Найбольш хуткімі тэмпамі расце колькасць захварэлых у Маскве ды Санкт-Пецярбургу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/SERGEI ILNITSKY Dostawca: PAP/EPA.

У Расіі імкліва павялічваецца лічба хворых на COVID-19. Самая складаная сітуацыя ў Санкт-Пецярбургу, дзе пройдуць матчы Еўра-2020, і ў Маскве. Лекары з Санкт-Пецярбурга папярэджваюць, што машыны хуткай дапамогі стаяць у вялізны' чэргах перад шпіталямі, а ў палатах няма ложкаў. Сёння ў горадзе на Няве Расія згуляе з Бельгіяй у рамках чэмпіянату Еўропы па футболе, а Польшча згуляе са Славакіяй у панядзелак.

Піцерскі сайт Fontanka.ru напісаў, што ў апошнія дні рэзка ўзрасла колькасць людзей, заражаных каранавірусам, якія маюць патрэбу ў спецыялізаванай медыцынскай дапамозе.

"З-за гэтага чэмпіянату мы зусім задушымся", - цытуе партал меркаванне аднаго з лекараў.

Пецярбургскія медыкі звяртаюць увагу на тое, што ў горадзе з пачатку чэрвеня праходзяць масавыя мерапрыемствы, якія спрыяюць распаўсюджванню каранавірусу. Ідзецца, у прыватнасці, пра Міжнародны эканамічны форум, які скончыўся на днях, і пра чэмпіянат Еўропы па футболе, які пачаўся ўчора. Да 2 ліпеня ў горадзе на Няве пройдуць 7 матчаў Еўра-2020.

У Маскве быў зафіксаваны рэзкі рост колькасці каранавірусных інфекцый. Мэр сталіцы Сяргей Сабянін заявіў пра ўвядзенне высокіх фінансавых санкцый на людзей, якія не будуць выконваць санітарныя правілы.

юл