Беларуская Служба

ЗША прадставяць Украіне ваенную дапамогу на мільёны долараў

12.06.2021 10:12
Міністэрства абароны ЗША прыняло чарговы пакет ваеннай дапамогі для Украіны на 150 мільёнаў долараў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/MARTIAL TREZZINI Dostawca: PAP/EPA

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі публічна падзякаваў за амерыканскую падтрымку абараназдольнасці Украіны.

Абвяшчаючы пра пакет ваеннай дапамогі для Украіны, Пентагон заявіў, што дазволіць набыць радары для выкрыцця артылерыйскага агню, сістэмы абароны ад нападаў беспілотнікаў, прылады для бяспечнай сувязі і медыцынскую эвакуацыйную тэхніку.

Амерыканцы таксама забяспечаць абсталяваннем і навучаць украінскія войскі абароне баз паветраных сіл.
Міністэрства абароны падкрэсліла, што дапамога ЗША будзе садзейнічаць абароне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і павялічыць узаемадзеянне з сіламі НАТА.

Амерыканская праграма ваеннай дапамогі для Украіны была створана пасля анексіі Крыма Расіяй. Па стане на 2016 г. ваенная дапамога ЗША Украіне склала 2,5 мільярды долараў. Папярэдні пакет у памеры 125 мільёнаў долараў у сакавіку гэтага года ўключаў сродкі на набыццё патрульных катараў, радыёлакатараў і абсталявання для аналізу спадарожнікавых здымкаў.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падзякаваў Беламу дому за чарговы транш ваеннай дапамогі. Ён падкрэсліў, што гэта дапаможа выратаваць жыццё ўкраінскіх салдат і ўмацуе абараназдольнасць Украіны.

ПР/юл