Беларуская Служба

Літва мяняе санітарна-эпідэмічныя абмежаванні для іншаземцаў

14.06.2021 16:27
У тым ліку ўлады адмяняюць абавязковы каранцін для падарожных некаторых катэгорый.
Сцяг Літвыpixabay.com/CC0 Public Domain/Deutsch

З сённяшняга дня пасля прыбыцця ў Літву асобы, якія цалкам прывіліся супраць COVID-19 або перанеслі каранавірус, а таксама тыя, хто мае адмоўны вынік тэсту на наяўнасць каранавіруса не будуць падвяргацца абавязковаму каранціну.

Нагадваем, раней нават тэст не вызваляў падарожных ад 10-дзённай самаізаляцыі. Вызваленне ад каранціну распаўсюджваецца тычыцца таксама дзяцей, якім менш чым 7 гадоў. Людзям ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў трэба будзе самаізалявацца, калі вынік тэсту на наяўнасць каранавіруса будзе станоўчы.

Пры перасячэнні мяжы з Літвой неабходна мець адпаведныя дакументы, якія пацвярджаюць факт вакцынацыі альбо тое, што чалавек перанёс COVID-19. Гэта можа быць, напрыклад, гэтак званы кавідны пашпарт ЕС. Акрамя таго, неабходна таксама запоўніць анкету Нацыянальнага цэнтра аховы здароўя, якая даступная ў інтэрнэце на англійскай мове.
У апошнія дні эпідэмічная сітуацыя ў Літве паляпшаецца. Учора было зафіксавана 117 новых выпадкаў заражэння каранавірусам.
аз