Беларуская Служба

ЕС ухваліў чарговыя санкцыі супраць Беларусі

16.06.2021 10:26
Абмежаванні будуць распаўсюджвацца на 80 чалавек і 7 кампаній.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexandros Michailidis / Shutterstock.com

Прадстаўнікі краін ЕС ухвалілі санкцыі супраць Беларусі за выкраданне самалёта і рэпрэсіі супраць грамадзян, – высветліла брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пломэцка.

Абмежаванні будуць распаўсюджвацца на 80 чалавек і 7 кампаній.

Хто дакладна трапіць у чорны спіс, стане вядома, калі рашэнне будзе апублікавана ў Афіцыйным часопісе Еўрапейскага Саюза, што, верагодна, адбудзецца ў пачатку наступнага тыдня.

Асобам, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, будзе забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і будуць замарожаныя іх актывы ў Еўропе.

яс