Беларуская Служба

У ЕС пачаліся кансультацыі наконт увядзення эканамічных санкцый у дачыненні Беларусі

16.06.2021 12:01
Раней паслы краін ЕС прынялі санкцыі за прымусовую пасадку самалёта і рэпрэсіі супраць грамадзян. 
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneHadrian/shutterstock

Пачаліся кансультацыі паміж дзяржавамі-членамі ЕС наконт увядзення эканамічных санкцый у дачыненні Беларусі, накіраваных на ключавыя галіны эканомікі і кампаніі, якія супрацоўнічаюць з рэжымам.

Раней паслы краін ЕС прынялі санкцыі за прымусовую пасадку самалёта і рэпрэсіі супраць грамадзян. Абмежаванні датычаць каля 80 чалавек і 7 кампаній.

Хто менавіта трапіць у чорны спіс, стане вядома, калі рашэнне будзе апублікавана ў Афіцыйным часопісе Еўрапейскага Саюза, што мае адбыцца на пачатку наступнага тыдня. Асобам, якія падпадаюць пад санкцыі, будзе забаронены ўезд у супольнасць і замарожана іх маёмасць у Еўропе.

ЕС пагражаў Беларусі абмежаваннямі адразу пасля захопу рэйса Афіны-Вільнюс у канцы мая і затрымання Рамана Пратасевіча ў Мінску. Адносна хутка, паводле стандартаў ЕС, дзяржавы-члены прынялі рашэнне забараніць усім беларускім авіякампаніям выконваць палёты над тэрыторыяй ЕС і закрылі свае аэрапорты для беларускіх авіякампаній. Цяпер праца над дыпламатычнымі санкцыямі завершана. У спіс неўязных патрапяць як тыя, хто ўдзельнічаў у ўгоне самалёта, так і службовыя асобы, адказныя за рэпрэсіі.

iar/нг