Беларуская Служба

У Ганконгу арыштаваны галоўны рэдактар прадэмакратычнай газеты Apple Daily

17.06.2021 11:07
Уладальнік газеты Джымі Лай знаходзіцца ў турме ўжо некалькі месяцаў.
Арышт журналістаў выдання PAP/EPA/JEROME FAVRE

У Ганконгу арыштаваны Раян Ло, галоўны рэдактар прадэмакратычнай газеты Apple Daily. Таксама былі арыштаваны чатыры члены рэдкалегіі.

Раніцай па мясцовым часе міліцыянты ўвайшлі ў рэдакцыю. Пяцёра журналістаў былі затрыманыя ў іх дамах. Паводле ўладаў, іх падазраюць у парушэнні заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы. Як вядома, Apple Daily крытычна ставіцца да ўрада Кітая.

Уладальнік газеты Джымі Лай знаходзіцца ў турме ўжо некалькі месяцаў.

ав