Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы возьме ўдзел у Анталійскім дыпламатычным форуме ў Турцыі

17.06.2021 12:30
У гэтым годзе ў форуме ўдзел прымуць 12 кіраўнікоў дзяржаў і 43 міністры замежных спраў.
Кіраўнік польскага МЗС Збігнеў РауFoto: twitter.com/@MSZ_RP

18-19 чэрвеня міністр замежных спраў Польшчы прафесар Збігнеў Раў возьме ўдзел у Анталійскім дыпламатычным форуме (ADF) у Турцыі. Анталійскі дыпламатычны форум, які асабіста адкрые прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган, з'яўляецца важнай міжнароднай канферэнцыяй і месцам для палітычнага і экспертнага дыялогу па глабальных выкліках міру, бяспецы і развіццю.

У гэтым годзе ў форуме ўдзел прымуць 12 кіраўнікоў дзяржаў і 43 міністры замежных спраў, група прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, інтэлектуальных і акадэмічных колаў і журналісты, усяго каля 1000 удзельнікаў. Такім чынам, ADF стане першай буйной міжнароднай канферэнцыяй, якая будзе арганізавана пасля пандэміі COVID-19.

Падчас форуму міністр Раў прыме ўдзел у самай прэстыжнай панэлі пад назвай «Новая эра ў трансатлантычных адносінах», падчас якой ён прадставіць пазіцыю Польшчы адносна бягучай дыскусіі аб новай стратэгічнай канцэпцыі НАТА і абмяркуе перспектывы польска-амерыканска-турэцкага саюзніцкага супрацоўніцтва. У кулуарах форуму міністр Раў правядзе шэраг двухбаковых сустрэч. Запланаваны перамовы з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушоглу, міністрам замежных спраў Румыніі Багданам Аўрэску, міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебай і міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам.

ав