Беларуская Служба

У Санкт-Пецярбургу працуе стэнд, які прасоўвае польскую культуру і спорт

18.06.2021 22:20
Рэкламны стэнд размешчаны побач з гатэлем, дзе пражывае польская зборная падчас Еўра-2020.
EURO 2020
EURO 2020shutterstock

У сувязі з Еўра-2020, у Санкт-Пецярбургу працуе стэнд, які прасоўвае польскую культуру і спорт. На працягу тыдня штодня супрацоўнікі Польскага інстытуту расказваюць жыхарам гораду і турыстам пра Польшчу. «Бела-чырвоныя» згуляюць на піцерскім стадыёне 23 чэрвеня са зборнай Швецыі. Гэта будзе іх трэці матч на групавым этапе чэмпіянату Еўропы па футболе.

Рэкламны стэнд размешчаны побач з гатэлем, дзе пражывае польская зборная падчас Еўра-2020. Як падкрэсліў генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Санкт-Пецярбургу Гжэгаж Сьлюбоўскі (Grzegorz Ślubowski), чэмпіянат Еўропы па футболе – выдатная магчымасць прасоўваць Польшчу. «Цікавасць да польскага спорту, асабліва футбола, вельмі высокая», – падкрэслівае польскі дыпламат.

Дзякуючы стэнду заўзятары могуць атрымліваць матэрыялы пра польскую футбольную каманду, бо ў складанай эпідэмічнай сітуацыі непасрэдны кантакт з гульцамі складаны.

iar/нг