Беларуская Служба

Нацыянальнае свята Бельгіі праходзіць у цені стыхійнай катастрофы

21.07.2021 09:21
Паводка, якая абрынулася на краіну на мінулым тыдні, забрала жыцці як мінімум 31 чалавек. 
кароль Бельгіі ФіліпEPA/STEPHANIE LECOCQ Dostawca: PAP/EPA

21 ліпеня 1831 г. першы кароль Бельгіі Леапольд прыняў прысягу і ўступіў на трон. Годам раней Бельгія аддзялілася ад Нідэрландаў.

Сёлетняе святкаванне нацыянальнага свята азмрочана паводкай, якая абрынулася на краіну на мінулым тыдні. Загінуў як мінімум 31 чалавек, больш за 50 знаходзяцца ў вышуку.

У сваім традыцыйным пасланні нацыі кароль Бельгіі Філіп выказаў высокую ацэнку салідарнасці і сіле нацыі.

«Беспрэцэдэнтная стыхійная катастрофа» – гэта былі першыя словы караля ў яго прамове перад бельгійцамі. «Колькасць загінулых балючая. Шкоды велізарныя. Шмат людзей страціла ўсё на ​​працягу некалькіх гадзін», – сказаў кароль Філіп. Ён з удзячнасцю выказаўся аб працы службаў па надзвычайных сітуацыях, пажарнікаў і вайскоўцаў, а таксама валанцёраў.

Сённяшняе нацыянальнае свята ў сувязі з паводкай зведзена да мінімуму. Буйны ваенны парад адменены, бо частка салдат знаходзіцца ў затопленых раёнах. Верталёты, якія выкарыстоўваюцца падчас паводкі, не будуць удзельнічаць у авіяшоу. Таксама была скарочана мастацкая частка і зменена музычная афарбоўка.
яс