Нягледзячы на санкцыі ЕЗ, нямецкія фільтры былі ўстаноўлены на дзвюх электрастанцыях у анексаваным Расіяй Крыме, выявілі ўкраінскія, літоўскія і расійскія журналісты. Абсталяванне адпраўлялася на паўвостраў праз кампанію, зарэгістраваную ў Літве Run Engineering.
На кадрах відэазапісу з дзвюх электрастанцый у Крыме, які здабылі журналісты, бачныя фільтры, зробленыя нямецкай кампаніяй Inge GmbH.
Уладальнікам Inge, зарэгістраванай у Германіі, з'яўляецца амерыканская карпарацыя DuPont. У адказ на пытанне Deutsche Welle DuPont падкрэсліла што ніколі не мела інфармацыі пра тое, што тавары, якія былі прададзены іх кліенту, будуць выкарыстоўвацца па-за межамі вызначанага імі месца прызначэння.
Журналісты выявілі, што ўладальнік кампаніі ў Літве Run Engineering, якая пасрэднічала з пастаўкамі абсталявання ў Крым, мае дзелавыя сувязі з расійскім канцэрнам «Роснафта» і – праз шэраг кампаній – з прарасійскім украінскім палітыкам Віктарам Мядзведчуком, на якога Кіеў нядаўна наклаў санкцыі.
Электрастанцыі «Таўрыдзкая» і «Балаклаўская» ў Крыме былі афіцыйна адкрыты ў 2019 годзе прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Рашэнне аб будаўніцтве абʼектаў было прынята пасля таго, як Украіна прыпыніла пастаўкі энерганосьбітаў на анексаваны Расіяй у 2014 годзе Крым.
яс/на аснове dziennik.pl