Беларуская Служба

Двое дзяцей нелегалаў дастаўленыя ў рэанімацыю ў Літве

22.07.2021 18:32
Малалетніх дзяцей у рэанімацыю павезлі з Кабеляйскай заставы пасля таго, як яны з бацькамі перайшлі мяжу Беларусі і Літвы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Малалетніх дзяцей у рэанімацыю павезлі з Кабеляйскай заставы пасля таго, як у чацвер раніцай яны з бацькамі перайшлі мяжу Беларусі і Літвы. Бацькі сказалі літоўскім памежнікам, што перад пераходам дзецям далі заспакаяльнае. Па словах дарослых мігрантаў, таблеткі дзецям далі людзі ў масках, якія праводзілі нелегалаў да мяжы з Літвой, піша Delfi.

У чацвер раніцай памежнікі Кабеляйскай заставы затрымалі ў Варэнскім раёне 11 грамадзян Ірака і 4 грамадзян Расіі (чачэнцаў). Усіх замежнікаў даставілі на заставу. На заставе дарослыя мігранты паведамілі, што іх дзеці дрэнна сябе адчуваюць. Дзеці былі млявымі, не маглі гаварыць.

Памежнікі выклікалі хуткую. Лекары павезлі дзяцей у Алітускую лякарню і пакінулі ў рэанімацыі.

Цяпер стан дзяцей ацэньваецца як стабільны, іх жыццю нічога не пагражае.

яс/Наша Ніва