Беларуская Служба

Трагічны падрахунак каранавіруса: 4 135 000 ахвяр

23.07.2021 09:17
200 мільёнаў дарослых грамадзян Еўрапейскага Саюза ўжо цалкам прышчэплены ад Covid-19. Пра гэта паведаміў кіраўнік Еўракамісіі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/YONHAP Dostawca: PAP/EPA.

У той жа час колькасць новых выпадкаў у свеце павялічваецца, а іншыя краіны аднаўляюць эпідэміялагічныя абмежаванні. Прычына - варыянт дэльта - каранавірусу.

Цяпер найхутчэй варыянт Delta распаўсюджваецца ў Афрыцы ды Азіі. Штодня ў Інданэзіі выяўляюць 50 000 новых захворванняў. Колькасць інфекцый таксама зноў расце ў Індыі, дзе за мінулы дзень было зафіксавана 35 000 новых выпадкаў.
Новая Зеландыя прыпыніла на восем месяцаў уезд для аўстралійцаў без каранціну. Прычына - рост колькасці выпадкаў заражэння вірусам у Аўстраліі, дзе ўжо палова насельніцтва на каранціне.

У Еўропе колькасць новых інфекцый павялічваецца сярод маладых брытанцаў ва ўзросце ад 12 да 24 гадоў. У сваю чаргу ў Італіі, дзе колькасць выпадкаў таксама павялічваецца, па прыкладзе Францыі і Грэцыі, было ўведзенае абавязацельства прад'яўляць пацверджанне вакцынацыі перад уваходам у рэстаран, кінатэатр ці трэнажорную залу.

Па ўсім свеце ад Covid-19 да гэтага часу памерла 4 мільёны 135 тысяч чалавек, а агульная колькасць заражаных складае 192 мільёны. Такія дадзеныя падаюць навукоўцы з амерыканскага ўніверсітэта Джона Хопкінса, якія сочаць за пандэміяй.

юл