Беларуская Служба

Устаноўлены імёны адной трэці ахвяр у Бабіным Яры ў Кіеве

27.07.2021 17:25
Сярод іх - палякі і беларусы.
.
.kropekk_pl/pixabay.com/CC0

Мемарыяльны цэнтр Галакоста «Бабіны Яр» ва Украіне паведаміў, што групе даследчыкаў удалося сабраць імёны больш за трэці людзей, якія загінулі ў Бабіным Яры ў Кіеве падчас нямецка-фашысцкай акупацыі. Абнародаваныя дадзеныя больш за 28 тысяч ахвяр.

Акрамя імёнаў і прозвішчаў ахвяр, экспертам удалося сабраць інфармацыю пра месца нараджэння, пражыванне, працу і ўмовы смерці некаторых з іх. У рамках даследавання, якое працягваецца амаль 1,5 года, была таксама вызначана этнічная і сацыяльная прыналежнасць некаторых забітых.

Сярод 28 017 выяўленых ахвяр, самую вялікую групу – 24 913 – складалі яўрэі. 1003 з вызначаных ахвяр – украінцы, 407 – рускія, 27 – беларусы, 22 – палякі, дзевяць – армяне, сем – немцы, шэсць – татары, чатыры – цыгане, а дзевяць – прадстаўнікі іншых груп. У дакументах каля 1,6 тысяч людзей нацыянальнасць не была запісаная.
Даследчыкі аднаўляюць імёны ахвяр у рамках праекта «Імёны».

Кіеўскі Бабін Яр – адзін з сімвалаў Галакоста. Усяго за два дні – 29 і 30 верасня 1941 году нямецкія аператыўныя групы (Einsatzgruppen) расстралялі там 33 771 чалавек. Наступныя расстрэлы працягваліся да 11 кастрычніка. У гэты час было забіта яшчэ каля 17 000 яўрэяў.

На месцы пакарання смерцю ў Бабіным Яры немцы стварылі канцлагер, у якім, сярод іншых украінцы, палякі, рускія, беларусы і цыганы. Паводле Мемарыяльнага цэнтру Галакоста «Бабін Яр», колькасць расстраляных нацыстамі вагалася ад 70 да 100 тысяч.

ав