Беларуская Служба

У ЗША заявілі аб рэкордным ліку перахопаў самалётаў РФ ля берагоў Аляскі

28.07.2021 10:23
Гаворка ідзе не проста пра суперніцтва, а пра спаборніцтва ў ваеннай сферы.
Alaska
AlaskaWarren Metcalf/ Shutterstock

У 2020 годзе ВПС ЗША перахапілі ля берагоў Аляскі рэкордную колькасць расійскіх вайсковых самалётаў за ўвесь час пасля заканчэння халоднай вайны. Гаворка ідзе не проста пра суперніцтва, а пра спаборніцтва ў ваеннай сферы, заявіў намеснік начальніка штаба ВПС Клінтан Хіноўт у аўторак, 27 ліпеня, на мерапрыемстве па пытаннях бяспекі ў Арктыцы, якое было арганізавана Міжнародным цэнтрам Вудра Вільсана.

У сувязі з ростам падобнай актыўнасці амерыканскія ВПС факусуюцца на Арктыцы і прымаюць меры для мадэрнізацыі сваёй стратэгіі, накіраванай на захаванне прысутнасці ў рэгіёне, супрацоўніцтва з саюзнікамі і партнёрамі і пры неабходнасці на магчымасць суперніцтва, адзначыў далей Хіноўт.

У апошнія гады ўзброеныя сілы ЗША і Канады неаднаразова паведамлялі аб перахопе расійскіх ваенных самалётаў паблізу Аляскі. У прыватнасці, адзін з эпізодаў адбыўся ў сакавіку 2020 года, калі знішчальнікі Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл Канады і ВПС ЗША перахапілі два расійскія далёкія супрацьлодкавыя Самалёты Ту-142.

dw/эж


Су-35 зноў абганяюць «Пасэйдонаў»

20.04.2020 16:14
19 красавіка, амерыканскі самалёт з Шостага флоту выконваў палёт у міжнародным паветранай прасторы, расійскія Су-35 перахоплівалі яго двойчы. 

Перахоп расійскага Іл-38 каля авіяносца ЗША трапіў на відэа (ВІДЭА)

29.04.2020 13:11
Амерыканскія знішчальнікі змаглі выканаць перахоп расійскага самалёта, калі той знаходзіўся ў 30 км ад стратэгічнага судна.

Падчас прэс-канферэнцыі прэзідэнта Літвы і прэм’ера Іспаніі паднялі знішчальнікі НАТА

08.07.2021 15:09
Падчас прэс-канферэнцыі высветлілася, што пілоты атрымалі сігнал да ўзлёту, каб перахапіць самалёты, якія парушылі паветраную прастору Літвы.