Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Чэхіі выказаў падтрымку Літве ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй з Беларусі

28.07.2021 16:34
«Еўразвязу варта было б больш актыўна выкарыстоўваць сістэму Frontex»
Praga
Pragashutterstock.com

27 ліпеня міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганек у тэлефоннай размове выказаў падтрымку свайму літоўскаму калегу Габрыэлюсу Ландсбергісу.

«Мы працягваем падтрымліваць Літву, якая на беларускай мяжы супрацьстаіць сур'ёзнай праблеме. Супраць нас выступае рэжым Лукашэнкі, які бессаромна выкарыстоўвае нелегальную міграцыю. Мы можам зрабіць больш. Еўразвязу варта было б больш актыўна выкарыстоўваць сістэму Frontex», – паведаміў Якуб Кулганэк у сваім Twitter.

Праблему нелегальнай міграцыі з Ірака праз Беларусь у Літву Якуб Кулганек таксама абмеркаваў падчас тэлефоннай размовы з міністрам замежных спраў Ірака Фуадам Хусейнам.

23 ліпеня Чэхія накіравала ў Літву гуманітарную дапамогу для абсталявання міграцыйнага лагера. Гуманітарныя грузы прыбылі таксама з Аўстрыі, Грэцыі, Славеніі, Польшчы і Фінляндыі.

З пачатку года на літоўска-беларускай мяжы было затрымана больш за 3 тысячы нелегалаў з краін Азіі і Афрыкі, у 35 з разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Рэжым Лукашэнкі адкрыў шлях нелегальным мігрантам у адказ на еўрапейскія санкцыі.

radio.cz/эж

Польскі міністр замежных справаў пра арганізаваны Мінскам міграцыйны крызіс: «Атака на цэласнасць межаў ЕС»

13.07.2021 16:34
У інтэрв’ю ён закрануў таксама пытанне гібрыднай вайны, якую распальвае Расія і на якую патрэбны жорсткі адказ еўрапейскай супольнасці.

Прэзідэнт Літвы: надзвычайнае становішча з-за наплыву мігрантаў можа быць уведзена ў крайнім выпадку

27.07.2021 17:33
Раней  з ініцыятывай да ўрада ўвесці рэжым надзвычайнага здарэння на памежных з Беларуссю тэрыторыях выступіла МУС Літвы.

Літоўскія службы затрымалі рэкордную колькасць нелегальных мігрантаў

28.07.2021 11:12
Літва лічыць такую палітыку афіцыйнага Мінска актам гібрыднай агрэсіі.