Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам

29.07.2021 08:30
 Святлана Ціханоўская працягвае візіт у ЗША.
Аўдыё


«Для мяне было гонарам сустрэцца са Святланай Ціханоўскай у Белым доме сёння раніцай. ЗША падтрымліваюць народ Беларусі ў яго імкненні да дэмакратыі і усеагульным правах чалавека », – напісаў Байдэн у Twitter.

«Я выходжу з Белага дома з упэўненасцю, што голас мільёнаў беларусаў быў пачуты», – напісала Святлана Ціханоўская пасля сустрэчы.

Сустрэчу ініцыяваў прэзідэнт Байдэн, сказала С.Ціханоўская Свабодзе. Сустрэча прайшла ў залі Рузвельта і яна працягвалася 15 хвілін. За гэтыя хвіліны дэмакратычная лідарка Беларусі пачула, што ЗША будуць працягваць ціснуць на рэжым:

- Злучаныя Штаты Амерыкі і асабіста прэзідэнт Байдэн будуць з беларусамі цяпер, калі ў нас праходзіць паўстанне, рэвалюцыя супраць насілля і беззаконня і потым пасля новых выбараў таксама будуць стаяць плячо ў плячо з беларусамі.

Паводле меркавання каментатараў, магчымае ўвядзенне чарговага пакета санкцый ЗША супраць рэжыму Лукашэнкі.

Цяпер Святлана Ціханоўская ў Каліфорніі.

У праграме два вялікія гарады: Сан-Францыска і Лос-Анджэлес.
Сёння (29 ліпеня) а 17.30 запланаваная сустрэча з беларускай дыяспарай у Эмбаркадэра плаза ў Сан-Францыска. 30 і 31 ліпеня Святлана Ціханоўская наведае Лос-Анджэлес. 31 ліпеня а 11.00 раніцы запланаваная вялікая сустрэча з беларускай дыяспарай у Палісад-парку ў Санта-Моніка.

яс